Свой Дзень народзінаў Народны паэт Беларусі сустракае ў лякарні.
Бадай, найвялікшы з сучасных беларускіх паэтаў, жывы класік, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адзначае сёння 75 гадоў. На вялікі жаль, робіць гэта Рыгор Іванавіч у рэанімацыі…
“Хуткая” забрала яго увечары 14 лютага з тэмпературай 40. Высветлілася – віруснае запаленне лёгкіх з ацёкам. Некалькі дзён лекары баяліся рабіць прагнозы, стан паэта быў цяжкі. Аднак зараз дзядзьку Рыгору крыху лепш – яму нармалізавалі тэмпературу і рытм сэрца. Наперадзе – маруднае лекаванне і аднаўленне імунітэту…
“МЫ” віншуем Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна з Днём народзінаў і зычым, каб хваробы адчапіліся ад аднаго з налепшых Беларусаў!
Прапануем вашай увазе падборку рэдкіх фота:

Рыгорка з мамай Кулінай, 1939 год

Шчаслівы бацька, 1962 год

З мамай і дачкой Ілонай, 1968 год

Малады паэт, 1960-я гады. Фота Сяргея Панізьніка

З Уладзімірам Караткевічам на Рыжскім узмор’і

З сябрам і аднадумцам Васілём Быкавым, 1993 год

У родных Вушачах

З унучкай Дамінікай

Ля роднае хаты, 2009 год

У працоўным кабінеце ў Мінску
Кандрат ВІТКО, “МЫ”


























Комментарии