Абвешчаны пераможцы 14-й цырымоніі ўзнагароджаньня “Рок-Каранацыя”. Галоўную Рок-Карону атрымаў гурт “Без Билета”, які апярэдзіў іншых намінантаў — гурт “Ляпіс Трубяцкой” і The Toobes.
“Рок-Каранацыя-2009” упершыню за 14-гадовую гісторыю прайшла ў клюбным фармаце, дагэтуль цырымонія праходзіла ў канцэртных залях. Арганізатары патлумачылі гэта сваім жаданьнем даць людзям патанчыць. Патанчыць давялося ад самога пачатку — цырымонію адкрыў гурт “Ляпіс Трубяцкой”, які сыграў амаль паўнавартасны канцэрт. Сяргею Міхалку ўручылі карону за песьню “Ружовыя акуляры”, якую, аднак, музыкі так і не выканалі.
Цягам чатырох гадзінаў былі абвешчаны пераможцы ў 14 намінацыях. Арганізатары пакінулі за сабой права вызначаць пераможцаў у спэцыяльных намінацыях «Вяртаньне году», «Поп-рок праект», «Рэп-праект», «Рок-князёўна», «Дэбют году», «За адданасьць рок-музыцы». Уладальнікаў каронаў у намінацыях «Выканаўца году», «Песьня году», «Альбом году», «Праект году» і «Гурт году» (галоўная Рок-Карона) назвала журы.
Вынікі цырымоніі «Рок-Каранацыя-2009»:
Песьня году — «Ляпіс Трубяцкой» — «Ружовыя акуляры»
Дэбют году — The Toobes
Традыцыі і сучаснасьць — «Крама»
Поп-рок праект году — Open Space
Рэп-праект году — «Нестандартны варыянт»
Выканаўца году — Зьміцер Вайцюшкевіч
Рок-князёўня — Наста Шпакоўская, гурт Naka
За адданасьць жанру — «Князь Мышкін»
За адданасьць рок-музыцы — Neuro Dubel
Падзея году — канцэрт да 15-годзьдзя N.R.M.
Праект году — «Тузін. Перазагрузка»
Вяртаньне году — «Жнюв»
Кліп году — «БЕЗ БИЛЕТА» — «Африка» (рэж. Матвей Сабураў)
Альбом году — «БЕЗ БИЛЕТА» — «Африка»
Гурт году (Галоўная Рок-Карона) — «БЕЗ БИЛЕТА» // “Тузін Гітоў”


























Комментарии