Белорусы сотворили сенсацию во Франции


Сборная Беларуси с победы стартовала в отборочном турнире к Евро-2012 - в гостях были побеждены французы! Единственный гол в этом матче с паса Вячеслава Глеба забил вышедший на замену Сергей Кисляк.
ПОЛИТИКА
Некляев: Пойду на выборы. Это уже решено

Лидер кампании "Говори правду" Владимир Некляев выбрал Москву, чтобы определенно заявить о своих президентских амбициях. До своего визита в столицу России он предпочитал только намекать о намерении баллотироваться на пост главы белорусского государства.

ОБЩЕСТВО
Коррупционер лучше алкоголика?
Коррупционер лучше алкоголика?

Информационно-аналитический центр при Администрации президента узнал у белорусов, какие проблемы внутри страны волнуют их больше всего.

ЭКОНОМИКА
"Газпром" – Беларуси: Готовьтесь к рынку
"Газпром" – Беларуси: Готовьтесь к рынку

С приходом холодов в Беларуси традиционно "всплывают" газовые вопросы. Поблажек в следующем году, несмотря на президентские выборы в Беларуси, "Газпром" уже делать не намерен.

КУЛЬТУРА
Шок! Древнюю Коложу отреставрируют газосиликатными блоками (фото)
Шок! Древнюю Коложу отреставрируют газосиликатными блоками (фото)

"Приходит на ум только одно слово: “под*ка”. Ведь не зря полы с подогревом будут делать, надо чтобы стены тепло держали по евронормам. А как же со старой стеной? Предлагаю пенопластом утеплить".

ТЕХНИКА
Запрещенного Bynet в Беларуси пока не заметили
Запрещенного Bynet в Беларуси пока не заметили

С 1 сентября интернет-провайдеры в Беларуси должны были запустить систему ограничения доступа к нежелательному контенту и обеспечить ее функционирование.

ЗДОРОВЬЕ
Через 15 лет белорусы догонят американцев
Через 15 лет белорусы догонят американцев

Уже сегодня двое из трех мужчин и семь из десяти женщин в Беларуси имеют лишний вес.

ГОЛОСОВАНИЕ

Ваша оценка школьному образованию в Беларуси

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930123
10.02.2010 - 14:54

Шапуцька: “І ў кіно ходзім, і з дзяўчатамі пляткарым, і асабістае жыццё маем!..”

Таццяна – гераіня апошніх “вестак з франтоў”. Спачатку яна, прэсавая сакратарка “Маладога Фронту”, узяла ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства. Па вяртанні з Бруселя была адлічаная з другога курса юрфака БДУ. На апошнім з’ездзе МФ была абраная намеснікам старшыні. Днямі паступіла на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні (завочнае аддзяленне). “МЫ” сустрэліся з Таццянай Шапуцькай, каб зразумець, што яна за чалавек і высветліць, чаму яна, як усё, не “зваліла” вучыцца за мяжу.

- Таццяна, вашае адлічэнне – не першая такая дзея з боку ўладаў у дачыненні да моладзевых актывістаў, і самі ўлады кожны раз пазіцыянуюць гэта аднолькава – “прагульвалі, не вучыліся, абы што тварылі, парушалі правілы”. Давайце паспрабуем аспрэчыць гэтае меркаванне. Раскажыце пра свае поспехі ў вучобе.

- Якраз-такі на маім прыкладзе аспрэчыць гэтае меркаванне даволі лёгка, таму што мае адукацыйныя поспехі даволі высокія – сярэдні бал 8,5. У мяне не было ні разу ніякай пераздачы, не было ніякіх канфліктаў з выкладчыкамі і гэтак далей. Праблемаў з пропускамі я, у адрозненне ад сваіх шматлікіх сакурснікаў таксам не мела. Таму ў маім адлічэнні – відавочны палітычны падтэкст. А што тычыцца звычайных меркаванняў, што актывістам апазіцыі не трэба прагульваць, не трэба кудысьці выязджаць – гэта папулісцкія выразы. Бо ў кожнага чалавека можа ўзнікнуць такая патрэба – некуды паехаць, штосьці прапусціць. І канешне, маладыя людзі, якія займаюцца апазіцыйнай дзейнасцю, яны мусяць усведамляць, што за імі пільны нагляд і нельга дапускаць грубых праколаў. Але адлічэнне ці прэсінг у дачыненні да актывістаў апазіцыі – гэта звычайная дыскрымінацыя па палітычных поглядах.

- Таццяна, мы ўжо сутыкнуліся з меркаванем афіцыйным – з боку Леаніда Козіка, і з меркаваннем неафіцыйным – на форумах у інтэрнэце, што нічога б дрэннага не здарылася, калі б Шапуцька не паехала на гэты Форум, што Форум неяк адбыўся б і без вас. Навошта было так падстаўляцца, пры тым, што за паездкі за мяжу без дазволу міністэрства ўжо былі выключэнні актывістаў апазіцыі?

- Такая мера не магла быць прынятая, не павінны былі мяне выключыць, бо згодна са Статутам універсітэта, мусіць улічвацца цяжар правіны, пяпярэдняя вучоба ды іншае. Гэтая мера ўздзеяння, якая была ўжытая ў дачыненні да мяне – яна была незаконна перабольшаная. Таксама можна сказаць, што Форум адбыўся б без любога ўдзельніка, у тым ліку і без спадара Козіка. Аднак гэта форум грамадзянскай супольнасці, і калі нашай арганізацыі быў прадстаўлены гонар прадстаўляць там моладзевыя арганізацыі краіны (МФ быў адзінай моладзевай арганізацыяй, запрошанай на гэты Форум), то мы не маглі гэтым правам не скарыстацца.

- Таццяна, давайце сыйдзем ад гэтых непрыемных тэмаў – і вернумся ў час вашага дзяцінства, юнацтва. Вось гэтыя поспехі ва ўніверсітэцкай вучобе – яны ж узяліся не на пустым месцы?

- У плане вучобы мае вынікі нават трошку знізіліся, бо ў мінскай гімназіі №1 імя Францішка Скарыны я мела сярэдні бал 9,1 па выніках атэстату. Я была звычайным падлеткам, толькі з тым ухілам, што з 16 год я ў “Маладым Фронце”. Я пільна займалася вучобаю, вывучэннем замежных моваў, скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, год займалася айкідо, 6 год займалася танцамі – то бок, у мяне было даволі разнастайнае дзяцінства і падлеткавы перыяд.

- Атрымліваецца, што вы захапіліся палітыкай яшчэ ў часе навучання ў гімназіі?

- Гэта адбылося напрыканцы 2005 года, аднак тады я яшчэ не была ў нейкай арганізацыі, была вольным птахам. А пасля ўжо ўвайшла ў арганізацыю “Малады Фронт”, недзе праз паўгады.

- У гімназіі былі праблемы праз палітыку?

- Так, яшчэ ў 10 класе ў мяне было два затрыманні і дзве адміністрацыйныя камісіі. У школу прыходзілі супрацоўнікі МУСа, якія ўсталявалі за мной нагляд з мэтаю выхавання, прыходзілі і супрацоўнікі КДБ…

- Значыцца, вы лічыліся праблемным дзіцёнкам у разуменні школы?

- Я не лічылася праблемныям дзіцёнкам! У мяне не было ніякіх іншых праблемаў – апроч таго, што я была ў апазіцыі. Аднак на камісіі па справах няпоўнагадовых я была ў выканкаме. Школьную камісію я прапусціла, бо палічыла яе непатрэбнай.

- Таццяна, а як вашая сям’я ставіцца да вашай дзейнасці і да праблемаў, якія яна выклікае?

- Насамрэч у апазіцыю я прыйшла менавіта дзякуючы бацькам, таму што ў 15 год наўрад ці я магла яшчэ нешта цвяроза асэнсоўваць і нешта правільнае абраць у такім важным накірунку, як палітычная арыентацыя. І менавіта з іх актыўнасці пачаўся мой грамадска-палітычны шлях. У 2005-06 годзе яны наведвалі ўсе сустрэчы з Мілінкевічам, з Казуліным, з іншымі кандыдатамі. І я хадзіла разам з імі, бо мне гэта было цікава, старалася ўсюды ўсунуць свой нос. Пасля троху пасталела – і пачала займацца гэтым больш актыўна. Бацькі, вядома, здагадваліся, чым гэта можа скончыцца для мяне. І калі я толькі паступіла ў БДУ , тата запытаў, навошта я гэта зрабіла, калі мяне ўсё роўна адтуль адлічаць. Зараз ён пабачыў, што яго перасцярога спраўдзілася.

- А вы ў БДУ на платным вучыліся ці на бясплатным?

- На бясплатным – і нават атрымлівала падвышаную стыпендыю!

- І колькі гэта цяпер?

- На юрфаку адная з самых высокіх – цэлых 170 тысяч рублёў!..

- Таццяна, а хто вашыя бацькі?

- Паводле адукацыі мае бацькі фізікі, але ўжо не займаюцца ніякай навуковай працай гадоў дваццаць. Тата – індывідуальны прадпрымальнік, мама 18 год не працавала, гадавала нас з братам, але ў гэтым годзе выйшла на працу – дапамагае тату.

- Таццяна, вы ўжо тры гады ў “Маладым Фронце”. Як вы ацэньваеце дзейнасць гэтай арганізацыі?

- МФ пачаў сталець. Раней выйсці на якую вулічную акцыю – гэта ўжо было крута. Цяпер такая фішка не пракаціць нават у апазіцыйным асяродку. “Малады Фронт” лічыўся выключна “вулічнай” араганізацыяй, але цяпер гэты імідж змяняецца, мы пачынаем праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы для сваіх актывістаў, удзельнічаем у палітычных кампаніях, развіваемся менавіта як палітычны суб’ект.

- Таццяна, агульнавядома, што большасць адлічаных апазіцыйных актывістаў з’ехалі вучыцца за мяжу – і пра іх зараз увогуле не чуваць. Людзі, як кажуць, “у шакаладзе”. Чаму вы не “звалілі”?

- Гэта было прынцыповае пытанне. Яшчэ да паступлення ў БДУ я мела магчымасць паехаць вучыцца ў Італію. Калі б хацела – ужо некалькі год вучылася б у Італіі. Але я разумею, што людзі, якія стаяць за маім адлічэннем, - яны хочуць, каб як мага больш маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй з’ехала за мяжу. Ім так прасцей адсочваць сітуацыю. У мяне такога пытання – з’ехаць за мяжу – і не стаяла. А большасць тых, хто з’ехаў, правучыўшыся там 5 год, як сапраўдныя беларусы, адаптуюцца – і прабыўшы столькі ва ўтульнай еўрапейскай краіне з еўрапейскай вольналюбівасцю – не вяртаюцца ў постсавецкую Беларусь. Я не хацела паддавацца гэтай спакусе. Ды і ўсе мае сябры тут.

- Таццяна, пра апазіцыйных актывістаў мы чуем звычайна “навіны з фронту”: затрымалі, збілі, акцыю правялі… З чаго складаецца вашае жыццё - апроч “змагання з крывавым рэжымам”?

- З чаго складаецца… З усіх чыннікаў, з якіх можа складацца жыццё маладой дзяўчыны. Не магу сказаць, што ў чымсьці сябе прыгнятаю…

- Ну, скажам, ці ходзяць актывісткі ў кіно, ці пляткараць з дзяўчатамі, ці маюць асабістае жыццё?

- Апазіцыянеры – звычайныя людзі, у іх звычайнае жыццё! Толькі жыццёвая пазіцыя, напэўна, асаблівая. Яны прысвячаюць больш часу актыўнай дзейнасці. Але ёсьць і паходы ў кіно, і пасядзелкі ў кавярні, і плёткі з дзяўчатамі, і асабістае жыццё. Гэта не нейкія маргіналы, якія сядзяць дзень і ноч, набіраюць улёткі, лепяць іх суткамі, пішуць палітычныя звароты з патрабаваннем сыйсці рэжыму. Звычайныя людзі. І жывуць, як павінны жыць людзі.

- Як вы лічыце, калі ў Беларусі зменіцца ўлада?

- Гледзячы пра што мы кажам. Калі казаць пра афіцыйную ўладу як дзяржаўнае кіраванне – то яна можа змяніцца і заўтра, і пазаўтра. Бо людзі маюць уласцівасць паміраць, ніколі невядома, што калі можа з кім здарыцца. Але калі казаць па сутнасці, то мяркую, што на рэфармацыю Беларусі спатрэбіцца 10-15 гадоў, бо ў нас, нажаль усё так запушчана, што рэфармацыі патрабуе не толькі палітычная сістэма – але і эканоміка, адукацыя, навука, культура… Гэтая постсавецкая ментальнасць, - яна будзе адсюль доўга выкараняцца.

Кандрат ВІТКО, “МЫ”
Фота аўтара

Текущая оценка: 5, проголосовало: 1
Отправить по e-mail

Комментарии

Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Загружается, подождите...
Галыгин опроверг слухи о беременности жены
Галыгин опроверг слухи о беременности жены

"Если верить слухам, то Оля уже пятый раз в положении. Малыша мы пока не ожидаем, но работаем над этим".

Солодуха: “Волшебный кролик” напоминает о кострах инквизиции
Солодуха: “Волшебный кролик” напоминает о кострах инквизиции

Мотивы гипнотического “кролика” наложили на старый хит Солодухи “Здравствуй чужая, милая…”.

Loading ...
У Лідзе прадказваюць страшныя “Дажынкі”

"Уся Ліда гаворыць. Апошнія дажынкі і апошняя яго дарога. А за што яго ўбіраць? Нейкія гады могуць. Можа, гэта прыдумана? Хто знае…"

Александр Глеб возьмет фамилию жены

"Саша сказал, что, когда совсем все будет плохо, он начнет заново. Вернется в чемпионат Беларуси и будет выступать под фамилией Косенков".

Руководитель волковысского магазина дает отчет о работающей молодежи. Членов БРСМ он называет лукашистами.

Президентский аналитик: Бакиев в Минске – впечатляющий успех белорусской внешней политики

“Считаю прием Бакиева в Минске и его нынешнее пребывание здесь одним из самых значимых внешнеполитических успехов белорусского руководства, качественно повысившего авторитет Минска на постсоветском пространстве”.

ПОДПИСКА


ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

Шок! Древнюю Коложу отреставрируют газосиликатными блоками (фото) (62)

Увидеть Париж и победить (61)

ОБСУЖДЕНИЕ

04.09 00:23 володя

футбол

03.09 22:32 Big Papa

Обидно, и здесь мы отстаем...

03.09 15:57 Антон

0_о

03.09 02:54 Leliy

О кавказской расе

КУРСЫ ВАЛЮТ
04.09.2010НАЦБАНКОБМЕН
USD3 015.003 018 - 3 042
EURO3 866.133 840 - 3 920
RUB98.2396 - 99
ПОГОДА
Город04.09 15:0004.09 21:00
Брест+17..+19+11..+13
Витебск+13..+15+6..+8
Гомель+17..+19+7..+9
Гродно+16..+18+6..+8
Минск+15..+17+6..+8
Могилев+14..+16+6..+8