Канал "Белсат" падрыхтаваў для аматараў беларускай музыкі адмысловую закладку.
"Там можна паглядзець відэакліпы і ўрыўкі з канцэртаў беларускіх выканаўцаў, знятых нашым каналам. Каталог будзе сістэматычна папаўняцца. Усе кліпы – у добрай якасці, можна спампаваць і падзяліцца са знаёмымі ды сябрамі", - распавялі "МЫ" ў прэс-службе каналу.
Там жа створана спецыяльная рубрыка "Што новага", у якой будзе распавядацца пра цікавыя навіны ды падзеі беларускай музычнай сцэны.
Барыс ЖАЎТКОЎ, "МЫ"


























Комментарии