Самага маладога беларускага міністра называюць і самым сэксуальным. Аднак сам ён адмаўляецца гаварыць на тэму асабістага жыцця. У тым ліку і пра тое, што стала прычынай ягонага разводу з жонкай.
Не кажа Павел Латушка і наконт таго, ці вольнае яго сэрца цяпер. "То надта асабістае пытанне", - адказай ён у інтэрв'ю "Народнай волі".
Некалькі месяцаў таму, міністр культуры быў заважаны з чароўнай спадарожніцай, аднак на разнастайныя канцэрты і прэзентацыі ён прыходзіць адзін.

Павел Латушка з дачкой Янай

Яна Латушка з маці Наталляй

На выбарчым участку
Цікава, што днямі на семінары "Роля СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзянаў пры правядзенні выбарчых кампаній", выдае на тое, пра гэтыя здымкі загадала намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Калі яна казала пра ўхіл беларускай прэсы ў "жаўцізну" апошнім часам, то прывяла прыклад, як адна газета змясціла на сваіх старонках фатаграфію чыноўніка з былой жонкай. На думку Пяткевіч, журналіст нават не падумаў, што парушае правы гэтай жанчыны.
Па ўсім, гаворка вялася якраз пра гэтыя сямейныя фота Паўла Латушкі.
Нагадаем, пасля вяселля самой Пяткевіч з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Мартыненкам СМІ, у асноўным незалежныя, актыўна пісалі і пра гэта.


























Комментарии
дык а вы чего эту же фотку разместили? шобэ слова петкевич подтвердить? змагары ивановичи
18.02.2010 10:38