Новости

Танцы пад гімн Беларусі
24.11.2008 - Кирилл Василенко Танцы пад гімн Беларусі

Падчас шлюбавання пасля абвяшчэння маладых мужам і жонкай гучыць дзяржаўны гімн — і некаторыя бабруйчане пачынаюць таньчыць, мяркуючы, што гэта музыка вясельнага танца.

Пра такія смешныя і ідэалагічна невытрыманыя выпадкі распавяла на старонках мясцовай газеты “ТэлеГраф” дырэктар бабруйскага Палаца грамадзянскіх абрадаў Святлана Агеева.

— Даводзіцца спыняць іх і тлумачыць, што ў гонар стварэння сям’і гучыць дзяржаўны гімн, — кажа яна.
 

А ты помог "Кринице"?
23.11.2008 - Кирилл Василенко А ты помог «Кринице»?

«Когда в мире идет финансовый кризис, негоже, как это делали в последние годы белорусы, направлять почти Br5 трлн. кредитов на покупку импортных автомобилей, импортной бытовой техники и поездки в Египет и Турцию», — заявил на днях декан экономического факультета БГУ Михаил Ковалев.

Профессор Ковалев считает, что в условиях кризиса можно было бы предпринять более действенные меры по ограничению потребительского импорта.

Например, «повышение пошлин на некоторые виды потребительских товаров, в частности, на легковые автомобили», сообщает Интерфакс-Запад.

По его мнению, в условиях мирового финансового кризиса актуальным должен стать лозунг «Когда ты пьешь банку импортного пива, ты лишаешь товарища с «Криницы» работы».

Пра чысціню беларускага генафонду
23.11.2008 - Кирилл Василенко Пра чысціню беларускага генафонду

Што ўяўляла Беларусь на працягу стагоддзяў? Край балот i лясоў, дзе чалавеку ўвесь час даводзiлася адваёўваць у прыроды тэрыторыю для жыцця. Але гэтыя ж жорсткiя ўмовы iснавання спрыялi захаванню нашай беларускай адметнасцi. Прыродная iзаляванасць нашай тэрыторыi паспрыяла таму, што беларускi этнас захаваўся ў чысцейшым выглядзе з даўнiх часоў.

Даследаваннi, якiя на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў праводзiць доктар бiялагiчных навук, вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела антрапалогii i экалогii Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксей Мiкулiч, паказваюць, што карэнныя жыхары беларускiх вёсак вядуць свой радавод цягам не меней як 130—140 пакаленняў, гэта значыць пачынаючы прыкладна з cярэдзiны першага тысячагоддзя перад Нараджэннем Хрыстовым.

Вучоны ездзiў па вёсках Беларусi i па сумежных тэрыторыях у Расii, Лiтве, Украiне. У экспедыцыях даследавалiся групы крывi, а таксама фiзiялагiчныя асаблiвасцi беларусаў. Прынамсi, антрапалагiчныя прыкметы i генетычныя сiстэмы для параўнаўчага аналiзу выбiралiся такiя, што перадаюцца з роду ў род у чыстым выглядзе. Гэтаму крытэрыю адпавядаюць такiя морфафiзiялагiчныя асаблiвасцi, як зрокавае колераўспрыманне, афарбоўка вясёлкавай абалонкi, колер валасоў, смакавая адчувальнасць да фенiлтыакарбамiду (рэчыва, якое ўваходзiць у склад звычайнай гумкi; па методыцы выяўлення мiнiмальнай парогавай канцэнтрацыi фенiлтыакарбамiду, пры якой чалавек адчувае гаркату, можна вызначаць расавыя i этнiчныя асаблiвасцi).

Адкрыццi, зробленыя вучоным на падставе вялiкай колькасцi антрапагенетычных i генадэмаграфiчных матэрыялаў, здзiўляюць. Здавалася б, суседзi павiнны былi моцна паўплываць на нашу тэрыторыю, напрыклад, калi Беларусь уваходзiла ў склад Рэчы Паспалiтай i Маскоўскай iмперыi. А колькi войнаў пракацiлася праз Беларусь! Але дзякуючы вясковаму насельнiцтву наш народ здолеў захаваць на генетычным узроўнi свае адметнасцi. Вёска была своеасаблiвай скарбонкай спадчыннай iнфармацыi. Людзi трымалiся сваёй тэрыторыi, i як правiла, для прадаўжэння роду выбiралi сабе партнёраў з мясцовых жыхароў.

Антраполаг вывучаў генафонд жыхароў пэўных вёсак, пасля яднаў звесткi па сходных прыкметах у асобныя этнаграфiчныя рэгiёны, i затым вылучаў асаблiвасцi беларускага этнасу наогул. Вучоны параўнаў свае карты, створаныя на аснове вывучэння групаў крывi, з картамi, зробленымi этнографамi Яўхiмам Карскiм i Мiтрафанам Доўнар-Запольскiм па распаўсюджваннi беларускiх гаворак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя, а таксама з атласамi беларускiх гаворак. Яго ўразiла, як карты супадалi: па ахопленай тэрыторыi яны фактычна накладалiся адна на другую. Атрымлiваецца, што там, дзе адрознiваюцца гаворкi, генетычныя даныя таксама могуць мець свае асаблiвасцi. Сяляне маглi падзяляць людзей на «сваiх» i «чужых».

Распаўсюджванне i беларускiх гаворак, i звестак бiяхiмiчнага аналiзу крывi, i фiзiямарфалагiчных асаблiвасцяў насельнiцтва паказвае, што беларускi этнас засяляе тэрыторыю, якая выходзiць за сучасныя межы Беларусi. Людзi, падобныя да нас па знешнасцi i па генным складзе, жывуць ля Вiльнi, Смаленска, Вялiкага Ноўгарада, на сумежных украiнскiх тэрыторыях. У агульных рысах арэал пражывання беларусаў адпавядае тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Здабытыя ў экспедыцыях звесткi даюць магчымасць абазначыць храналогiю фармiравання беларускага этнасу. Даследаваны вучоным i яго калегамi генафонд пацвярджае тутэйшыя каранi беларускага этнасу i дазваляе лiчыць яго карэнным. Беларускi этнас прайшоў шлях фармiравання з часоў каланiзацыi сучаснай тэрыторыi славянамi, захаваўшы антрапалагiчныя рысы тагачасных балцкiх абарыгенаў.

У межах захаванасцi адзiнага генафонду беларускага этнасу з моманту яе прарадзiннага пачатку, вучоным выяўлены шэраг лакальных папуляцый, якiя маюць найменшую аддаленасць ад праэтнасу. Гэта ельская, лельчыцкая, петрыкаўская — на поўднi, полацкая i ўшацкая — на поўначы, наваградская — на паўночным захадзе. Такi складаны для пражывання край балот, як Палессе змог захаваць беларусаў у найбольш чыстым выглядзе, таму Аляксею Мiкулiчу ўдалося знайсцi надта рэдкiя групы крывi. Iзаляванасць беларускага Палесся спрыяла i рэгiянальнаму назапашванню рэцэсiўнага гена светлавокасцi.

Прынамсi, Палессе не толькi паводле матэрыялаў антрапагенетыкаў, але i дзякуючы археалагiчным знаходкам можна разглядаць у якасцi магчымай прарадзiмы славян.

Трэба адзначыць, што сабраная антрапагенетыкам iнфармацыя дае падставу меркаваць, што беларуская папуляцыя найбольш за iншых адпавядае ўсходнеславянскай продкавай супольнасцi. У генафондзе беларусаў практычна не выяўлена прыкмет мангалоiднай расы, гэта пацвярджае i гiстарычныя звесткi пра тое, што наша тэрыторыя не зведала татара-мангольскага панавання. А на рускiх вялiкi ўплыў аказаў фiна-вугорскi этнас.

Сабраны па Беларусi i сумежных тэрыторыях банк звестак вучоны перадаў у маскоўскi Iнстытут агульнай генетыкi М.I. Вавiлава. На гэтых звестках былi пабудаваны карты зменлiвасцi генафонду Усходняй Еўропы. Такiя карты даюць магчымасць не толькi параўноўваць этнасы памiж сабою, але i прасочваць мiграцыйныя працэсы. Так беларусы перамяшчалiся ў асноўным з поўдня на поўнач, а рускiя — з захаду на ўсход.

Паводле гiпотэзы Мiкулiча, генетычная структура насельнiцтва заставалася стабiльнай на працягу гiстарычна значных адрэзкаў часу. Папуляцыя этнiчных беларусаў вяскоўцаў з’яўлялася самаўзнаўляльным арганiзмам, калi спадчынны матэрыял перадаваўся праз пакаленнi карэнных жыхароў. // Паводле “Звязды”

Наталля Падольская зрабіла “пластыку” носа (фота)
18.11.2008 - Кирилл Василенко Наталля Падольская зрабіла “пластыку” носа (фота)

Гэта заўважылі расійскія таблоіды падчас запісу ў Крамлі праграмы “Лепшыя песні-2008”. Яны нават заўважылі на носе беларускі маленечкі шнарык ад уколу. 

Спявачка з Магілёва, якая цяпер жыве ў Маскве разам з Уладзімірам Прасняковым, не толькі падкараціла нос, але і схуднела на 10 кг.

Сама Падольская ад каментароў на гэты конт адмаўляецца. Затое яна прызналася, што памяняла беларускае грамадзянства на расійскае з прычыны нязручнасцяў, якія спараджае маскоўская рэгістрацыя.

Барыс ЖАЎТКОЎ
 

Семашко подстраховался
14.11.2008 - Кирилл Василенко Семашко подстраховался

Не так давно блоггерское сообщество активно обсуждало одеяние вице-премьера белорусского правительства Владимира Семашко, в котором тот предстал перед лидером Ливийской революции Муамаром Каддафи.

Однако, как известно, мудрец всегда смеется последним. На антикоррупционном совещании 13 ноября,  Александр Лукашенко напомнил «слугам государевым», что чиновникам нужно быть скромнее  — иначе сядут в тюрьму. Вот тут-то вице-премьер и отыгрался на своих злопыхателях. Потому что куда уж скромнее…

фото с ЖЖ Юлии Дорошкевич

Сергей НАЛИВАЙКО

Калдуна асвісталі на "разагрэве" ў "Scorpions"
11.11.2008 - Кирилл Василенко Калдуна асвісталі на «разагрэве» ў «Scorpions»

Легендарны гурт граў канцэрт у падтрымку новага альбома «Humanity: Hour I» у Мінску 7 лістапада. На “разагрэве” быў Дзмітрый Калдун.

Як падае БЕЛТА, спявак адмыслова перапыніў рэпетыцыі рок-оперы “Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты” ў Маскве. Тое, што менавіта Калдун быў на “разагрэве” ў “Скарпоў”, невыпадкова: яны колісь разам спявалі, калі беларус браў удзел у расійскім праекце “Фабрыка зорак”.

Аднак для тых, хто прыйшоў на канцэрт, выступ Калдуна стаўся нечаканкай. Шмат хто з меламанаў вітаў спевака жэстам, якім старажытныя рымляне заклікалі дабіць пераможанага гладыятара. А некаторыя наогул паказвалі Калдуну сярэдні палец, піша “Салідарнасць”.

Зрэшты, яго можа цешыць, тое, што музыкі “Scorpions”, па словах самога Калдуна, сказалі пасля канцэрта, што ім ягоны выступ спадабаўся.
 

"Ключевой" президент
11.11.2008 - Кирилл Василенко «Ключевой» президент

«Все зависит от Америки. Если Америка заинтересована в развитии отношений с нами без выстраивания каких-то дополнительных барьеров и предварительных условий, то мы серьезно в этом плане продвинемся и американцы будут довольны сотрудничеством с Беларусью», — заявил Александр Лукашенко в интервью американской газете «The Wall Street Journal».

«Я думаю, американцы поняли, что Беларусь — ключевая страна в Европе и с ней надо сотрудничать», — заявил президент.

Фанатаў “Зеніта” сустрэлі Крымінальным кодэксам
05.11.2008 - Кирилл Василенко Фанатаў “Зеніта” сустрэлі Крымінальным кодэксам

Заўзятары расейскага футбольнага клубу “Зеніт”, якія прыбылі на спецягніку ў Мінск а палове на 5-ю ўвечары 5 лістапада, атрымалі ад супрацоўнікаў міліцыі памяткі з вытрымкамі з Крымінальнага кодэкса.

На памятках пазначаны наклад – 2.500 экзэмпляраў.

На чыгуначным вакзале ў Мінску былі прынятыя адмысловыя меры бяспекі. Фанатаў сустракалі міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, 120 супрацоўнікаў міліцыі патрульна-паставой роты, а таксама байцы спецназу. // Інтэрфакс

Батура как секс-символ
02.11.2008 - Кирилл Василенко Батура как секс-символ

При обсуждении кандидатуры Бориса Батуры, главы Могилевской области, при выборах спикера Совета Республики губернатор Гомельской области Александр Якобсон заметил среди прочего, что тот «это импозантный мужчина, и когда женщины проходят мимо него — дыхание учащается».

На что, как передает «Интерфакс» присутствовавшая на этом заседании верхней палаты парламента председатель Центризбиркома Лидия Ермошина задала вопрос: «Не повредит ли это работе? Ведь с гендерной составляющей в Совете Республики все порядке».

У "Калыханцы" будзе новы герой
31.10.2008 - Кирилл Василенко У «Калыханцы» будзе новы герой

 Пасля з’яўлення новай “Калыханкі” ў выкананіі Ірыны Дарафеевай у аднайменнай вечаровай дзіцячай перадачы на канале “Лад” загаварылі і пра тое, што ў ёй неўзабаве з’явіцца новы герой.

І вось ён ужо гатовы ўліцца ў кампанію да мішкі Топы, лісічкі Яны, Феечкі і Маляваныча. Новая цацка – гэта Сплюшык, піша “Антэна”. Ён ні да якой жывёлы не падобны. Хіба што яго можна назваць блакітным дыназаўрыкам.

Фота Kp.by

Кіраўнічка перадачы Алена Будрыцова кажа, што Сплюшыка начаравалі з дапамогай сонніка Феечкі Топа і Яна: “Чаму ўвялі новы персанаж? Справа ў тым, што Топа і Яна звычайна асацыююцца з дзеткамі 6-7 гадоў, а вось Сплюшык у нас зусім маленькі, яму не болей за 3 гады”.

У эфіры чароўны звярок мусіць з’явіцца напачатку лістапада.

Алег ЖАРАЎ
 

Курсы валют НБРБ
  • Доллар США
    1.9319
  • Евро
    2.2733
  • 100 Российских рублей
    3.2677
  • 100 Украинских гривен
    7.5528
  • 10 Польских злотых
    5.3157
Новости экономики
Поcледние новости
Фотогалерея
Видеогалерея
Наверх