Разное

Калякіна - на маргінэз!
14.09.2008 - Кирилл Василенко Калякіна — на маргінэз!

Днямі лідэр Партыі камуністаў Беларускай скандальна зрэагаваў на ініцыятыву хрысьціянскага дэмакрата Павала Севярынца наконт пераносу цэнтра АДС зь левіцы на нацыянальны беларускі рух.

Нагадаем, Сяргей Калякін заявіў:

— Я магу Севярынцу пажадаць толькі пол памяняць. Гэта тое ж самае, што і ён прапануе. І гэта вельмі сур’езнае пытаньне, якое яны закранаюць. І калі яны працуюць не на рэжым, то патрэбна аб’ядноўвацца. А калі ж яны жадаюць паслабіць тых, хто імкнецца да пераменаў у краіне, то ім і патрэбна займацца нейкай бурнай самадзейнасьцю. (…) А на заяву Павала Севярынца я яшчэ раз скажу. Гэта тое ж самае, што яму зьмяніць пол або сэксуальную арыентацыю.

Вось што на гэта сказаў парталу “Мы” сам Павал Севярынец:

— Я паставіўся спакойна да гэткай заявы спадара Калякіна, бо камуністы за гісторыю свайго існаваньня нарабілі нашмат больш кепскага народу Беларусі. Хаця пра ўзровень культуры гэта шмат чаго кажа.

Адзін зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі адзначае, што “персоны кшталту камуніста Калякіна – гэта маргіналы”. Дзеля доказу гэтага Севярынец прапаноўвае паглядзець на сучасны стан камуністычнага руху ў краінах Эўропы – “камуністы знаходзяцца ў маргінэзе”.

— І гэта страшэнны выклік усім нацыянальным сілам, усім правацэнтрысцкім сілам — гэта абсалютна відавочна — калі на чале аб’яднанай апазыцыі стаяць камуністычныя пэрсоны – то бок прарасейскія. І гэта трэба вырашаць. Патрабуецца кансалідацыя ўсіх правых сілаў Беларусі, якія здолеюць выціснуць камуністаў у маргінэз.

Пётар КУХТА

Мінкульту падабаецца праца Мазынскага і Вячоркі-малодшага
13.09.2008 - Кирилл Василенко Мінкульту падабаецца праца Мазынскага і Вячоркі-малодшага

Як даведаліся “Мы”, напрыканцы жніўня чыноўнікі Міністэрства культуры арганізавалі прагляд стужкі рэжысёра Валерыя Мазынскага “Тутэйшыя” паводле культавай п’есы Янкі Купалы.

Пасля прагляду карціны прадстаўнікі Мінкульта былі ўсцешаныя. На іх думку, “Тутэйшыя” Мазынскага не толькі не стануць культавымі, але больш за тое – стужка з-за сваёй бездапаможнасці не зможа стварыць аніякай канкурэнцыі афіцыйнай беларускай кінапрадукцыі. Цікава, што вядомы кінакрытык Андрэй Расінскі яшчэ раней за Мінкульт вынес жорсткі вырак фільму: узнёслы рэпартаж са здымачнай пляцоўкі  аднаго з каардынатараў праекту Франака Вячоркі.

Уладзімір ІЎЧЫК

Зеленковская обелорусила Михалка
09.09.2008 - Кирилл Василенко Зеленковская обелорусила Михалка

14 сентября в Витебске на сцене Летнего амфитеатра группа «Ляпис Трубецкой» презентовала свой новый альбом «Манифест».

Сергей Михалок называет его «хлестким». Лидер «Ляписов» рассказал, что в альбоме «очень много неласковых песен, основанных на мощной ритм-секции. Мы специально убирали мелодичность, добавляли громкие и раздражающие акценты».

«Раньше мы записывали шизофренические альбомы, – вспоминает Михалок. – И вашим, и нашим, и рок, и поп, и лирика, и стеб, и все – на одном диске. Сейчас шизофренические компиляции мне не интересны. Сейчас хочется, чтобы хоть какое-то подобие цельности было, иначе – в чем смысл?». Но это не значит, говорят в группе, что новый альбом «Ляписов» целиком и полностью зациклен на какой-то одной теме: «Популизм в политике, консумеризм как главная болезнь современной цивилизации, поиски человеком своих национальных корней, соответствие публичного образа артиста его истинному лицу, превращение рок-музыки в эмтивишную жвачку – это лишь некоторые вопросы, которые волнуют Михалка сегодня».

О популизме в политике – это, например, сатирическая песня «Манифест» (слушать).

На нее снят клип под Минском, который на днях должен был появиться на экранах. В стране — выборы, и не исключено, что группе пришлось выпустить ролик, чтобы витебский концерт на культовой сцене состоялся, чуть позже. А может, действительно, с клипом вышел, согласно официальной версии, «творческий затык».

А он самый масштабный в творчестве группы. Например, специально для одной из сцен в близлежащем колхозе было арендовано целое коровье стадо (около 300 голов) с двумя пастухами и двумя собаками, в другом эпизоде снялось ровно 50 свиней. В съемочном процессе также были задействованы настоящие олени, зайцы, бобры и еноты. Все они эти сыграли роль электората, перед которым выступал с предвыборными речами «политик» Сергей Михалок.

В альбоме из дюжины песен две – на белорусском языке. Это — «Зорачкі» и «Belarus Freedom». Хотя год назад в беседе с журналистами Михалок сказал, что ему тяжело писать по-белорусски в отличие от той же «трасянки», но обещал попробовать. Говорят, помогла ему в это ведущая актриса Купаловского театра Светлана Зеленковская, с которой у Михалка роман.

«Мы» решили расспросить Светлану о том, так ли это, а также о многом другом – скоро на нашем сайте интервью с актрисой.

Олег ЖАРОВ
 

Курсы валют НБРБ
  • Доллар США
    1.9383
  • Евро
    2.2763
  • 100 Российских рублей
    3.2649
  • 100 Украинских гривен
    7.6109
  • 10 Польских злотых
    5.3176
Новости экономики
Поcледние новости
Фотогалерея
Видеогалерея
Наверх